3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Пытанні прававога рэгулявання сёння ў цэнтры ўвагі Прэзідэнта Беларусі
Пытанні прававога рэгулявання ў цэнтры ўвагі ў Палацы Незалежнасці. На парадку дня адразу некалькі фундаментальных тэм, якія датычацца кожнага з нас. Так, устарэў Грамадзянскі кодэкс (аснаватворны дакумент, які часта называюць эканамічнай канстытуцыяй). Сістэмна яго не пераглядалі з дня прыняцця. Наспелі карэкціроўкі, зыходзячы з запыту часу. Прадугледжваецца, што новаўвядзенні закрануць многія сферы, у тым ліку працоўную і банкаўскую. Дарэчы, над дакументам працавалі не адзін год, падключылі грамадскасць. Настаў час таксама перагледзець інстытут адміністрацыйных працэдур - гэта люстэрка адносін паміж дзяржавай і грамадствам, індыкатар настрою і даверу да ўлады. У аснове асноў аператыўнасць, інфармацыйная даступнасць і дэбюракратызацыя.
Прэзідэнт Беларусі: любыя навацыі павінны быць вывераныя і прадуманыя
Патрабаванне Прэзідэнта - любыя навацыі павінны быць ад жыцця. Гэта значыць вывераныя, прадуманыя, адказваць нашым каштоўнасцям і прынцыпам, не ствараць ніякіх пагроз. Галоўнае, каб да змяненняў былі гатовыя людзі, якім жыць згодна з правіламі, што прымаюцца. Сённяшняя нарада - першы крок да будучай вялікай працы па пераглядзе адміністрацыйных працэдур (іх пералік плануюць скараціць) і іх пераводзе ў электронную прастору.
Даручэнне Савету Рэспублікі: праводзіць фінальную экспертную ацэнку заканадаўчых актаў
Дарэчы, прагучала сёння ад Прэзідэнта і даручэнне Савету Рэспублікі - арганізаваць правядзенне фінальнай экспертызы заканадаўчых актаў перад іх падачай на подпіс кіраўніку дзяржавы. У верхняй палаце парламента вопытныя людзі, ад вытворчасці. Таму трэба стварыць каманду добрых юрыстаў, філосафаў, прававедаў, якія будуць найважнейшыя дакументы (як выказаўся Аляксандр Лукашэнка) прасвечваць на прадмет жыцця, жыццяздольнасці.















