3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Восьмае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі праходзіць у Мінску
Восьмае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі праходзіць сёння ў Мінску. Разглядаецца юрыдычнае афармленне прапаноў па змяненні прэамбулы Канстытуцыі Беларусі і канстытуцыйных палажэнняў аб асновах канстытуцыйнага ладу і азначэнні статусу Усебеларускага народнага сходу. Пётр Міклашэвіч падкрэсліў, што падчас унясення змяненняў у тэкст Канстытуцыі неабходна зрабіць так, каб яна была зразумелая людзям. Законам будуць кіравацца не толькі юрысты, але і ўсе грамадзяне нашай краіны. Таму, з аднаго боку, павінна быць выкананая юрыдычная чысціня, а з другога - яна павінна быць выкладзеная зразумелай мовай.
У той жа час ужо на выніковым пасяджэнні 21 ліпеня Канстытуцыйная камісія плануе разгледзець у цэлым юрыдычна аформленыя прапановы па змяненні Асноўнага закону. Тады ўдзельнікі прааналізуюць, каб унесеныя змяненні не спарадзілі ўнутраныя супярэчнасці і сістэмную няўзгодненасць. А ўжо пасля 1 жніўня Канстытуцыйная камісія правядзе пасяджэнне з удзелам Прэзідэнта.















