3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Сустрэча Прэзідэнта Беларусі з народным дэпутатам Вярхоўнай рады Украіны
Які палітычны вецер дзьме з поўдня? Звернемся да суседняй Украіны. Падставай прайсціся па двухбаковым парадку дня стала сустрэча нашага Прэзідэнта з народным дэпутатам Вярхоўнай рады Яўгенам Шаўчэнкам. На жаль, апошні час хапае непаразуменняў паміж Мінскам і Кіевам. І сяброўскай рыторыку афіцыйнага Кіева ў 2020-м наўрад ці назавеш.
Пры гэтым пазіцыя Беларусі нязменная. Як бы ні складвалася сітуацыя ў рэгіёне, і хто б ні прыходзіў ва ўладную вярхушку Украіны, ад Аляксандра Лукашэнкі калегам заўсёды рэфрэнам гучала толькі адна фраза - "Давайце жыць дружна, па-суседску!"
Бо спакойнае развіццё адносін, і перш за ўсё эканамічных, важна і для беларусаў, і для ўкраінцаў. Прэтэнзіі, узаемныя абмежаванні і бар'еры ўжо сапраўды не дапамогуць гандлю (відэа).















