3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі праходзіць у Санкт-Пецярбургу
Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі ў гэтыя хвіліны праходзіць у Санкт-Пецярбургу. Месцам для дыялогу выбралі Канстанцінаўскі палац у Стрэльне. На парадку дня ў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна актуальныя пытанні беларуска-расійскіх адносін. Дарэчы, журналісты адзначылі, што кіраўнік Крамля заехаў за беларускім Прэзідэнтам на аўтамабілі перад афіцыйнай часткай перамоў. Такое ў пратаколе не часта ўбачыш - яшчэ адзін прыклад сяброўскіх адносін не толькі народаў, але і лідараў. Чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін таксама сёння згуляюць у хакей.















