3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Вышэйшы дзяржсавет СД - перазагрузка сумеснай эканамічнай прасторы Беларусі і Расіі
Перазагрузка сумеснай эканамічнай прасторы Беларусі і Расіі. Менавіта так наш Прэзідэнт і старшыня Вышэйшага дзяржсавета Аляксандр Лукашэнка ахарактарызаваў сёння новы этап развіцця Саюзнай дзяржавы. 28 праграм, агульная ваенная дактрына і міграцыйная палітыка (ад Калінінграда і Брэста да Уладзівастока). Дата 4 лістапада ўвойдзе ў гісторыю адносін Мінска і Масквы. Па задумцы прэзідэнтаў і ўрадаў, менавіта сённяшні дзень у інтэграцыйным календары кампенсуе і антысаюзную "белавежскую змову" і дэмантаж адзінага навуковага, гуманітарнага і гаспадарчага комплексу ў хвацкія 90-я... Прынамсі, для Беларусі і Расіі.
Якія гарызонты сёння вызначылі прэзідэнты? Калі атрымаем эфект ад перазагрузкі (ад мытні і меж да космасу)? І чаму гэтыя рашэнні такія хваравітыя для нашых апанентаў? Палітычны аглядальнік Андрэй Крывашэеў успомніў гісторыю адносін Мінска і Масквы і ўважліва сачыў за сённяшнімі перамовамі.















