3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета адкрыецца сёння ў Кыргызстане - Беларусь прадставіць Р. Галоўчанка
Пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета адкрыецца сёння ў Кыргызстане. Яно пройдзе ў вочным фармаце. Беларусь на перамовах прадставіць прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Кіраўнікі ўрадаў ЕАЭС разгледзяць пытанні страхавой падтрымкі ўзаемнага і знешняга гандлю, збліжэння нетарыфных мер і вывазных мытных пошлін. У цэнтры ўвагі і дарожная карта па фарміраванні агульнага рынку арганічнай сельскагаспадарчай прадукцыі. Запланаваны таксама двухбаковыя сустрэчы кіраўнікоў урадаў.















