3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Заява Савета Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі
Савет Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі зрабіў заяву па выніках прэзідэнцкіх выбараў у нашай краіне, якія прайшлі 9 жніўня і ў выніку якіх кіраўніком дзяржавы быў абраны Аляксандр Лукашэнка. У ёй гаворыцца:
"Выбары былі праведзеныя ў адпаведнасці з Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам Беларусі. Яны былі адкрытымі, канкурэнтнымі і забяспечылі свабоднае волевыяўленне грамадзян Беларусі. За ходам выбарчай кампаніі назірала значная колькасць міжнародных назіральнікаў (у тым ліку - ад Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі і Міжпарламенцкай асамблеі СНД). Фактаў, якія ставілі пад сумненне легітымнасць выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, не выяўлена. Заклікаем усе краіны паважаць суверэнны выбар беларускага народа! Лічым, што штучнае нагнятанне сітуацыі вакол вынікаў галасавання супярэчыць літары і духу міжнароднага права! Заяўляем аб недапушчальнасці ўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржавы. І выступаем супраць любых спроб дэстабілізацыі грамадска-палітычнага становішча ў Рэспубліцы Беларусь. Усе пытанні павінны вырашацца канструктыўна, у рамках дзеючага прававога поля. Упэўненыя, што беларускі народ у гэты адказны момант выявіць мудрасць, захавае мір і стабільнасць у імя росквіту сваёй Радзімы"!















