3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
Жыхарам Віцебскай вобласці трэба будзе абраць 14 дэпутатаў з 72 прэтэндэнтаў
Актыўна галасаванне праходзіць ва ўсіх рэгіёнах краіны. Да нас далучаецца Віцебск. Мая калега Вольга Маслоўская ўжо прагаласавала (прамое ўключэнне).
Мы знаходзімся на тэрыторыі Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Тут размешчаны ўчастак для галасавання № 46. У спісах выбаршчыкаў - 1297 чалавек. Больш за палову прагаласавалі датэрмінова. Сёння першыя выбаршчыкі - гэта студэнты ВНУ. Жыхарам вобласці трэба бдзе абраць 14 дэпутатаў з 72 прэтэндэнтаў. Галасаванне ідзе таксама на закрытых участках - іх у рэгіёне 25. Яны арганізаваныя ў бальніцах, санаторыях, дамах адпачынку, адзін размешчаны на тэрыторыі воінскай часці.