3.65 BYN
3.04 BYN
3.60 BYN
16 мая Прэзідэнт Беларусі плануе рабочы візіт у Маскву
Прэзідэнт Беларусі здзейсніць рабочы візіт у Расію 16 мая. У Маскве Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у "Сустрэчы лідараў" краін АДКБ. Прымеркавана яна да 30-годдзя падпісання Дагавора аб калектыўнай бяспецы і 20-годдзя стварэння АДКБ. Акрамя юбілейнай тэматыкі, лідары краін абмяркуюць актуальныя пытанні, бягучае становішча ў рэгіёне і свеце. Як разам і пісьменна рэагаваць на сучасныя выклікі і пагрозы - гэтыя пытанні таксама на парадку. Акрамя саміту, запланаваны двухбаковыя перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Тэмы - кааперацыя дзвюх краін і сумесная праца над імпартазамяшчэннем.