3.77 BYN
2.96 BYN
3.50 BYN
А. Лукашэнка актуалізаваў задачы для Генпракуратуры
Лічбавая злачыннасць - сапраўдная бяда, і людзі павінны быць вельмі пільнымі.
Аб тым, як супрацьстаяць кіберзлачынцам, напярэдадні абмяркоўвалі ў Палацы Незалежнасці. Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з генеральным пракурорам таксама актуалізаваў задачы, якія стаяць перад Андрэем Шведам і яго ведамствам, сярод якіх - захаванне спакою, стабільнасці і парадку ў нашай краіне. Асобна кіраўнік дзяржавы адзначыў расследаванне Генпракуратурай фактаў генацыду беларускага народа.
Фінансавыя страты Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
У Беларусі будзе створана камісія, якая зоймецца падлікам маштабаў фінансавых страт нашай краіны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым напярэдадні нашым журналістам падчас запісу інтэрв'ю для праграмы "Размова ў Прэзідэнта", расказаў генеральны пракурор. Андрэй Швед удакладніў - сёння размова ідзе аб суме эквівалентнай паўтрыльёна долараў ЗША. Аднак удакладненнем гэтай лічбы зоймецца спецыяльная камісія.
Таксама працягваецца праца, каб на заканадаўчым узроўні замацаваць факт генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У будучыні гэты дакумент можа набыць статус закону.