3.67 BYN
3.08 BYN
3.50 BYN
А. Лукашэнка: Калі кампанія адмаўляецца ад стварэння прафсаюза, будзе стаяць пытанне аж да яе ліквідацыі
Выступленне людзей супраць надуманых санкцый з боку Захаду, стварэнне пярвічных арганізацый на прадпрыемствах, у тым ліку і прыватных - гэтыя ключавыя моманты Прэзідэнт абазначыў на сустрэчы ў Палацы Незалежнасці, прымаючы з дакладам кіраўніка Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіла Орду. Звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы і на ход уборачнай кампаніі. Што да з'яўлення пярвічных арганізацый, то тут Аляксандр Лукашэнка настойвае на пазіцыі, агучанай раней неаднаразова: калі кампанія адмаўляецца ад стварэння прафсаюза, то будзе стаяць пытанне аж да яе ліквідацыі, паколькі прафсаюз патрэбны для абароны правоў і свабод работнікаў любых рангаў і спецыяльнасцяў.
За год колькасць пярвічак на прыватных прадпрыемствах вырасла амаль на 3 тысячы
Як адзначыў пасля даклада Прэзідэнту ў размове з журналістамі Міхаіл Орда, наяўнасць прафсаюзных арганізацый ва ўсіх сферах эканомікі неабходна для эфектыўнага сацыяльнага дыялогу паміж наймальнікам і работнікам. Так, за год пярвічак стала больш амаль на 3 тысячы, і гэта размова аб прыватным сектары эканомікі.
Падчас даклада Аляксандр Лукашэнка і кіраўнік ФПБ таксама закранулі тэму кантролю за цэнаўтварэннем: яно павінна быць справядлівым. Гэта ж датычыцца абароны работнікаў на месцах і забеспячэння годных умоў працы. Усё гэта важная частка сацыяльнай адказнасці не толькі дзяржавы, але і прадпрыемстваў.