3.65 BYN
3.06 BYN
3.47 BYN
А. Лукашэнка: Лета было гарачым, але ніхто не знімаў галоўны абавязак - працаваць і даваць вынік
Хай ніхто не сумняваецца - беларусы будуюць свае масты ў мірную будучыню. З такім пасылам выступіў Прэзідэнт падчас цырымоніі ўрачыстага адкрыцця аўтамабільнага моста Усходні цераз Нёман у Гродне. Таксама Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што наша краіна не аддасць ні лапіка зямлі.
Сёння ў праграме візіту ў Гродна ў кіраўніка дзяржавы і нарада ў мясцовым аблвыканкаме. Беларускі лідар засяродзіў увагу на тым, што сустрэча прысвечана негатыўным з'явам як у рэгіёне, так і краіне ў цэлым. Таксама Прэзідэнт адзначыў, што лета выдалася гарачым ва ўсіх сэнсах, але ніхто не знімаў адказнасць з чыноўнікаў, ды і ўсіх беларусаў - неабходна працаваць і даваць вынік.
Падрабязнасці паездкі Аляксандра Лукашэнкі ў Гродна ў нашых наступных выпусках.