3.73 BYN
2.90 BYN
3.39 BYN
А. Лукашэнка перадаў партыю кавуноў пацыентам дзіцячай інфекцыйнай бальніцы Мінска
А пачастункі ад Прэзідэнта сёння атрымалі маленькія пацыенты дзіцячай інфекцыйнай бальніцы. Партыю кавуноў перадаў Аляксандр Лукашэнка дзецям, якія праходзяць у гэтай медустанове лячэнне ад COVID-19. Пажаданне адно - хутчэй ісці на папраўку! Тыя, каму зараз па паказаннях урачоў лепш пачакаць з ужываннем ягады, атрымаюць салодкі прэзент пазней.
Напярэдадні на прысядзібным участку лідара быў сабраны добры ўраджай бахчавых. Высаджвалі такія гатункі кавуноў, як "бедуін", "топ ган", "раманза", "мірсіні" і "беларускі ранні". Сам Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: гэта не піяр. Беларускі лідар часта эксперыментуе з новымі гатункамі і культурамі, асабіста правярае напрацоўкі беларускіх навукоўцаў.Сёлета ўраджаю бахчавых спрыяла гарачае надвор'е. Кавуноў як ніколі шмат! Традыцыйна па распараджэнні Прэзідэнта ўраджай ідзе на пачастункі ў дзіцячыя дамы і пажылым людзям.















