3.68 BYN
3.06 BYN
3.48 BYN
А. Лукашэнка пасля ўручэння дзяржузнагарод пагутарыў з даўнімі знаёмымі - мужам і жонкай Маліноўскімі
Нечаканы працяг атрымала сёння цырымонія ўручэння дзяржузнагарод. Сярод узнагароджаных быў кіраўнік фермерскай гаспадаркі "Дзіяна" са Шклоўскага раёна Уладзімір Маліноўскі. Яго кіраўнік дзяржавы ведае даўно - яшчэ да прэзідэнцтва працавалі разам. Пасля ўрачыстай часткі Аляксандр Лукашэнка запрасіў Уладзіміра Маліноўскага і яго жонку Святлану ў кабінет. Было аб чым пагаварыць з даўнімі знаёмымі. Аляксандр Лукашэнка часта бывае на малой радзіме, цікавіцца станам спраў на мясцовых прадпрыемствах. Некалькі гадоў таму падчас адной з рабочых паездак Прэзідэнт наведваў і фермерскую гаспадарку "Дзіяна".