3.74 BYN
2.83 BYN
3.34 BYN
А. Лукашэнка прыняў з дакладам начальніка Службы бяспекі Прэзідэнта Д. Шахраева
Аляксандр Лукашэнка сёння прыняў з дакладам начальніка Службы бяспекі Прэзідэнта Дзмітрыя Шахраева. На парадку дня былі арганізацыйныя і кадравыя пытанні, унесены адпаведныя прапановы. Абмяркоўваліся таксама крокі па далейшым удасканаленні працы Службы бяспекі Прэзідэнта, у тым ліку зыходзячы з вопыту леташніх падзей, а таксама актуальных выклікаў і пагроз. Як было дакладзена кіраўніку дзяржавы, планы, якія распрацоўваюцца Службай бяспекі, у тым ліку ва ўзаемадзеянні з іншымі дзяржаўнымі органамі, дазваляюць якасна і максімальна аператыўна рэагаваць на любыя выклікі і пагрозы абстаноўкі, якая змяняецца.















