3.74 BYN
2.83 BYN
3.34 BYN
А. Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам сілавых ведамстваў
Яны не пахіснуліся ў хвіліны небяспекі і дапамаглі ўтрымаць краіну ад бездані хаосу!
Прэзідэнт уручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам сілавых ведамстваў. Іх служба не проста небяспечная і цяжкая, але і вельмі важная. КДБ, МУС, Дзяржпагранкамітэт не шукаюць славы і публічнасці, але дзяржава заўсёды падтрымае сваіх вартавых.
Афганістан - яркі прыклад заходняй "дэмакратыі"
Гарачы ва ўсіх сэнсах 2020 год назаўжды змяніў ландшафт геапалітыкі не проста ў краіне, свеце. Мінск выдатна разумее, у якую багну з каляровых рэвалюцый і беспарадкаў нас спрабавалі ўцягнуць. Больш чым яркі прыклад - Афганістан. Амерыканцы папросту кінулі афганцаў, якія прысягнулі на вернасць Вашынгтону. На борт бралі сабак, але не людзей з іншым пашпартам, без арла. Добры прыклад для Украіны, якая так набіваецца ў саюзнікі да ЗША. І добры прыклад для нашай краіны - даваць выразны і ясны адпор усім: ад збеглай апазіцыі да іх куратараў па той бок Атлантыкі.
Таксама беларускі лідар адзначыў, што ніякага застою быць не можа. Краіна не збіраецца закрывацца, а наадварот, новая Канстытуцыя, пашыраныя паўнамоцтвы Усебеларускага народнага сходу - складальнікі тых самых перамен у дзяржаве, аб якіх так шмат крычалі, але прапанаваць нічога не маглі збеглыя палітыкі Вільнюса і Варшавы. Беларусь ведае, як і што яшчэ трэба зрабіць для новага вітка развіцця дзяржавы.
Фармат мерапрыемства схіляў да размовы на важныя палітычныя тэмы - ад сусветных падзей да ўнутранага парадку. Што датычыцца рэформы Асноўнага закону, то гэтая праца зараз у самым разгары. І сказанае Прэзідэнтам - гэта ў першую чаргу разважанні ўслых. Якой будзе новая Канстытуцыя краіны, пакуль ніхто не ведае, прапановы прапрацоўваюцца экспертнай камісіяй. Урачыстая цырымонія прайшла на тэрыторыі аднаго з аб'ектаў КДБ. Усяго ж дзяржаўнымі ўзнагародамі адзначаныя 28 чалавек.















