3.65 BYN
3.04 BYN
3.60 BYN
Лукашэнка: Кібератакі - адзін з элементаў гібрыднай вайны
Пытанні гарантавання кібербяспекі беларускай дзяржавы сёння абмеркавалі ў Палацы Незалежнасці. Па даручэнні Прэзідэнта Беларусі падрыхтаваны праект указа, які павінен вызначыць прававую аснову стварэння нацыянальнай сістэмы гарантавання кібербяспекі. З імклівым развіццём інфармацыйных тэхналогій любая дзяржава ў той ці іншай ступені сутыкаецца з лічбавымі атакамі. Злачынцы выкарыстоўваюць усёновыя схемы: выводзяць са строю стратэгічныя аб'екты, прадпрыемствы, банкаўскую сістэму. Мэта - нанесці максімальныя страты эканоміцы і дэстабілізаваць сітуацыю ў грамадстве.
У гэтай сувязі было даручэнне кіраўніка дзяржавы ўнесці прапановы па максімальным процідзеянні кібератакам на аб'екты Беларусі. Падрыхтаваў іх і задзейнічаў неабходных спецыялістаў Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Прэзідэнце.
Для выбудоўвання нацыянальнай сістэмы гарантавання кібербяспекі ў Беларусі ёсць уласныя напрацоўкі, але таксама выкарыстоўваецца і вопыт іншых краін. З кібератакамі сутыкаюцца ўсе. У Беларусі - сферы лагістыкі, транспарту, энергетыкі. Чым больш сучаснымі становяцца інфраструктура, інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі, тым больш дасканалымі становяцца спробы цэлых кібергруп, кіберзлачынцаў узламаць, выкрасці звесткі, шантажаваць або паралізаваць пэўныя сістэмы.
Як расказаў журналістам па выніках нарады кіраўнік Аператыўна-аналітычнага цэнтра Андрэй Паўлючэнка, пытанні кібербяспекі з'яўляюцца неад'емнай часткай нацыянальнай бяспекі, і яны заўсёды знаходзяцца ў полі зроку кіраўніка дзяржавы. "Прэзідэнтам была пастаўлена задача распрацаваць нацыянальную канцэпцыю кібербяспекі", - сказаў ён. Паводле слоў кіраўніка ААЦ, Прэзідэнт даручыў дэталёва прапрацаваць дакумент у гэтай сферы для таго, каб ён быў сістэмным і маштабным, ахопліваў розныя сферы і адпавядаў сучасным выклікам і пагрозам.
Кібератакі сёння - адзін з элементаў гібрыднай вайны. Лічбавыя тэрарысты вынаходзяць усё новыя спосабы атакі на ключавыя аб'екты дзяржавы, таму важная своечасовая стратэгія процідзеяння.