3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
Развіццё лясной гаспадаркі і навядзенне парадку пасля ўрагану - тэмы нарады ў Прэзідэнта Беларусі
Нягледзячы на складанае геапалітычнае становішча, надзённыя пытанні з парадку дня ніхто не здымае. Ад простага, зямнога, залежыць, як будзем жыць далей. Набліжаецца пасяўная. Якасная і своечасовая праца аграрыяў стане залогам нашай харчовай бяспекі. Ну а пакуль яшчэ марозіць, ёсць час больш увагі надаць лясной гаспадарцы. Тым больш што зімовая стыхія дадала клопатаў. Даклад кіраўніку дзяржавы па навядзенні парадку ў лясах пасля студзеньскага ўрагану стаў прычынай прайсціся па ўсіх праблемных момантах сферы. Ад Прэзідэнта сёння гучала крытыка. На што трэба зрабіць упор? Навесці парадак у лясах, захаваць і прымножыць наш рэсурс і атрымаць эканамічны эфект ад перапрацоўкі драўніны. Наталля Брэвус падрабязней (вiдэа).