3.65 BYN
3.04 BYN
3.60 BYN
Аляксандр Лукашэнка агучыў мэты і прыярытэты Беларусі на саміце АДКБ у Ерэване
Павысіць згуртаванасць і салідарнасць краін АДКБ і працаваць на аўтарытэт ваенна-палітычнага блоку ў свеце. Такія глабальныя мэты ставіць Беларусь, да якой пераходзіць старшынства ў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Прыярытэты Мінска прадставіў наш Прэзідэнт на саміце ў Ерэване. Аляксандр Лукашэнка дакладна акрэсліў усе геапалітычныя рамкі, назваўшы рэчы сваімі імёнамі.
У наяўнасці і крызіс міжнародных адносін, і сур'ёзнае абвастрэнне сітуацыі на еўразійскім кантыненце. Беларускі лідар заклікаў калег да салідарнасці перад тварам гібрыдных і не толькі пагроз. Ну а Беларусь заўсёды працавала і будзе працаваць на ўмацаванне міру і бяспекі.
За самітам у Арменіі сачыла Наталля Брэвус (відэа).