3.65 BYN
3.04 BYN
3.60 BYN
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб развіцці ваенна-патрыятычных клубаў
У Год гістарычнай памяці і напярэдадні Дня Перамогі важны акцэнт на выхаванні падрастаючага пакалення. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб развіцці ваенна-патрыятычных клубаў. У прыватнасці, рэгулююцца пытанні рэалізацыі адукацыйнай праграмы ў такіх клубах, у тым ліку размешчаных на базе ўнутраных войскаў МУС, Узброеных сіл, МНС, выкарыстання навучальна-матэрыяльнай базы, арганізацыі харчавання, забеспячэння рэчавай маёмасцю навучэнцаў. Дзейнасць клубаў будзе спрыяць грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню дзяцей і моладзі, павышэнню іх матывацыі да праходжання воінскай службы.