3.65 BYN
3.04 BYN
3.60 BYN
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта і грамадзян Манголіі з нацыянальным святам - Наадамам
Манголія сёння адзначае нацыянальнае свята Наадам. Яно прысвечана гадавінам стварэння першай дзяржаўнасці ў краіне, стварэнню Мангольскай імперыі і іншым важным падзеям. Наадам шырока святкуюць па ўсёй краіне. Яго галоўныя мерапрыемствы - спаборніцтвы па нацыянальнай барацьбе, стральбе з лука, гульні ў косці і конныя скокі. З нацыянальным святам прэзідэнта і грамадзян Манголіі павіншаваў кіраўнік беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць Мінска і далей развіваць адносіны з Улан-Батарам.