3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Міністра замежных спраў нашай краіны Уладзіміра Макея
Вынікі знешнеэканамічнай дзейнасці, развіццё адносін з Еўразійскім і Еўрапейскім саюзам, а таксама графік міжнародных сустрэч Кіраўніка дзяржавы.
Прэзідэнт Беларусі сёння прыняў з дакладам Міністра замежных спраў нашай краіны Уладзіміра Макея. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што прыярытэтам нумар адзін застаецца эканоміка, а яе аснова - гэта экспарт. Менавіта з акцэнтам на экспарт павінна развівацца знешнеэканамічная дзейнасць. Як далажыў Уладзімір Макей, у першым паўгоддзі адзначаецца пазітыўны трэнд: экспарт дадаў амаль 20 %.
Разам з тым долю высокатэхналагічнай прадукцыі ў экспарце яшчэ трэба будзе нарошчваць. Пакуль гэты паказчык не перавышае 2,5 %. Не атрымліваецца пакуль дасягнуць і дыверсіфікацыі экспарту па формуле 30-30-30 (у роўных долях на рынкі ЕАЭС, ЕС і краін далёкай дугі). Падчас сустрэчы абмеркавалі і будучыя міжнародныя сустрэчы Кіраўніка дзяржавы. Як адзначыў міністр замежных спраў, да канца года графік будзе актыўным. Акрамя замежных візітаў (а найбліжэйшы - у сярэдзіне верасня ва Узбекістан), высокіх гасцей чакаюць і ў Мінску. Беларуская сталіца прыме і шэраг маштабных міжнародных мерапрыемстваў, такіх як канферэнцыя АБСЕ "Прадухіленне і барацьба з тэрарызмам у лічбавую эпоху" і сустрэча асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.