3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з Мар'янай Шчоткінай
Кіраўнік дзяржавы правёў сустрэчу з намеснікам старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальным каардынатарам па дасягненні Мэтаў устойлівага развіцця Мар'янай Шчоткінай. У іх рэалізацыі, як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, зацікаўлена кожная дзяржава. Гэта 17 пунктаў, увасобіць якія трэба да 2030 года. Сярод іх - паўсюдная ліквідацыя галечы, гарантаванне харчовай бяспекі, доступу да крыніц энергіі і гендарнай роўнасці. Беларусь актыўна працуе ў гэтых напрамках. Плануецца правядзенне Нацыянальнага форуму па Мэтах устойлівага развіцця з удзелам прадстаўнікоў улады, грамадзянскай супольнасці, бізнесу і акадэмічных колаў. На сустрэчы ішла размова і аб буйной грамадскай арганізацыі - Мар'яна Шчоткіна кіруе Саюзам жанчын. Была закранута і тэма выканання дэкрэту аб садзейнічанні занятасці насельніцтва.