3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з Прэзідэнтам Манголіі Халтмагійнам Батулгай
Беларусь гатовая ствараць у Манголіі высокапрадукцыйныя прадпрыемствы і вытворчасці беларускай тэхнікі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Прэзідэнтам Манголіі Халтмагійнам Батулгай. Размова адбылася ў кітайскім Ціндаа, дзе сёння пачынае сваю працу саміт кіраўнікоў дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
Найбольшую цікавасць у мангольскага боку выклікаюць беларускія тэхналогіі малочнай вытворчасці. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што наша краіна не толькі гатовая падзяліцца сваім вопытам у гэтым кірунку, але і пабудаваць паўнавартасны кластар па вытворчасці і перапрацоўцы малака. Кіраўнік дзяржавы дадаў, што ў Манголіі добра знаёмыя і з прамысловымі магчымасцямі Беларусі. Падчас перамоў гаворка ішла не толькі аб продажы гатовай прадукцыі, але таксама і аб магчымасцях стварыць у Манголіі сумесныя прадпрыемствы па вытворчасці аўтамабільнай і сельскагаспадарчай тэхнікі. Падчас сустрэчы Прэзідэнт Манголіі нагадаў, што некалькі гадоў таму ён наведваў Беларусь у статусе міністра сельскай гаспадаркі. Аляксандр Лукашэнка запрасіў яго зноў наведаць краіну.
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Манголіяй былі ўстаноўленыя ў студзені 1992 года. Прэзідэнты краін сустракаліся на палях самітаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва і БРІКС ва Уфе тры гады таму. Аснову ўзаемнага гандлю паміж краінамі складае беларускі экспарт. Яго асноўныя пазіцыі - кар'ерная тэхніка, сухое малако, часткі і прылады для аўтамабіляў і трактароў. Тавараабарот летась склаў 13,5 мільёна долараў.