3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з бежанцамі на беларуска-польскай мяжы
Наша задача - дапамагчы людзям, якія трапілі ў бяду. Гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт Беларусі прыехаў у лагістычны цэнтр побач з пунктам пропуску "Брузгі" на беларуска-польскай мяжы. Кіраўнік дзяржавы адкрыта гаварыў з людзьмі, якія захраснулі ля польскага кардона. Беларусь аказала бежанцам усю магчымую гуманітарную дапамогу, выдзеліла транспартна-лагістычны цэнтр. Адразу пасля прыбыцця Аляксандр Лукашэнка прайшоў туды паглядзець, як абуладкаваны побыт людзей. Вось як сустрэлі Прэзідэнта - з падзякай.
Адзначым, для бежанцаў створаны неабходныя бытавыя ўмовы, каб яны маглі абагрэцца, нармальна пераначаваць, паесці. У цэнтры ўвагі кіраўніка дзяржавы былі ў тым ліку і пытанні пажарнай бяспекі. Раней Прэзідэнт даручыў кантроль гэтага пытання кіраўніку МНС і губернатару Гродзенскай вобласці. Прэзідэнт пагутарыў у цэнтры з людзьмі. У адной з жанчын пяцёра членаў сям'і прапалі без весткі. Узяць звесткі аб іх і тэрмінова па ўсіх каналах запытаць інфармацыю - патрабуе кіраўнік дзяржавы.
Звяртаючыся да людзей, Прэзідэнт сказаў проста: Беларусь не будзе рабіць палітыку на лёсах бежанцаў.