3.63 BYN
3.08 BYN
3.61 BYN
Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з экс-прэзідэнтам Латвіі
Гунтыс Улманіс знаходзіцца ў Беларусі для ўдзелу ў мерапрыемствах, прысвечаных 100-годдзю абвяшчэння незалежнасці, якое Латвія адзначае 18 лістапада. Размова атрымалася вельмі шчырай і душэўнай. Палітык прызнаўся, што заўсёды з цеплынёй успамінае аб сустрэчах з беларускім Прэзідэнтам, не мог прапусціць магчымасць пагаварыць гэтым разам. У размове госць нагадаў, што Прэзідэнта Беларусі чакаюць у Рызе.
Мінск і Рыгу яшчэ больш аб'яднае хакей - у 2021 годзе дзве сталіцы будуць прымаць сусветны чэмпіянат. Дарэчы, Гунтыс Улманіс - адзін з заснавальнікаў рыжскага "Дынама". З беларускім Прэзідэнтам абмеркавалі самыя розныя тэмы, былі адзначаны цесныя кантакты паміж грамадзянамі нашых краін.