3.63 BYN
3.08 BYN
3.61 BYN
Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з першым віцэ-прэм'ерам Аляксандрам Турчыным
Структура, функцыянальныя асаблівасці і стыль працы ўрада, а таксама пытанні лічбавізацыі эканомікі. Гэтыя тэмы сёння сталі ключавымі ў размове Прэзідэнта з першым віцэ-прэм'ерам Аляксандрам Турчыным.
Аляксандр Лукашэнка патрабуе дакладнага выканання калегіяльнасці ў прыняцці рашэнняў Саветам Міністраў, які будзе вызначаць не толькі стратэгію развіцця краіны. Урад павінен займацца рэальным сектарам эканомікі, спецыялісты павінны сваімі вачамі бачыць і аб'ектыўна ацэньваць працэсы на самых розных узроўнях.
Яшчэ адзін аспект размовы - развіццё IT-сферы, лічбавізацыя эканомікі і краіны ў цэлым. Зараз гучаць самыя розныя прапановы для далейшай мадэрнізацыі гэтага высокатэхналагічнага сектара. Аж да стварэння Міністэрства лічбавізацыі. Меркаванне Прэзідэнта: высілкі ў IT-сферу трэба ўкладваць сёння, каб заўтра атрымаць больш. Задача ўрада - выразна разумець дасягнуты ўзровень развіцця і далейшыя крокі, неабходныя галіне. Нагадаем, паўтара года таму Кіраўніком дзяржавы аб'яўлены курс на пабудову IT-краіны. Прыняты рэвалюцыйны дэкрэт аб лічбавай эканоміцы. Дзякуючы дакументу экспарт паслуг у Парку высокіх тэхналогій упершыню перавысіў мільярд долараў, шматкроць павялічылася колькасць рэзідэнтаў.