3.83 BYN
2.81 BYN
3.26 BYN
Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў работу ў нашай краіне "Штадлер Груп"
Беларусі патрэбны прадпрыемствы, якія павышаюць імідж дзяржавы.
Прэзідэнт напярэдадні высока ацаніў працу ў нашай краіне "Штадлер Груп". Буйной швейцарскай карпарацыі, якая ўжо не першы год інвесціруе ў рэспубліку. Звяртаючыся да кіраўніка холдынга, Аляксандр Лукашэнка назваў сумесны праект, які рэалізуецца ў Фаніпалі, паспяховым. І падзякаваў Петэру Шпулеру за тое, што адзін з заводаў канцэрна па выпуску высокатэхналагічнай прадукцыі размясціўся менавіта ў нашай краіне. Для нас гэта і рабочыя месцы, якія добра аплачваюцца, (сярэдняя зарплата па прадпрыемстве сёння 2 тысячы рублёў), і абнаўленне чыгуначнага саставу, ды і ў цэлым аўтарытэт на сусветным рынку.
Так, у нас збіраюць цягнікі для Нарвегіі, двухпавярховыя саставы для Венгрыі і Славеніі і нават трамваі для Балівіі. Камфортнымі электрычкамі, вядома, не здзівіць сёння і беларускіх пасажыраў. Сёлета з канвеера ў Фаніпалі папярэдне сыдуць 350 вагонаў. Для параўнання, у 2018 годзе іх было 120. Рост амаль у тры разы ўсяго за год.
Вопыт паспяховага беларуска-швейцарскага праекта перанясуць і на іншыя прадпрыемствы. Так, кіраўнік холдынга ў размове з журналістамі распавёў, што завод у Асіповічах, дзе існуе вытворчасць грузавых вагонаў, ужо звярнуўся да кіраўніка "Штадлера" па параду, як прадаваць на Еўропу? Па меркаванні Петэра Шпулера, Беларусь вельмі прывабная краіна для замежных інвестараў - і пры любой магчымасці ён рэкламуе нас у якасці вытворчай пляцоўкі. Так па рэкамендацыі кіраўніка "Штадлер", бельгійскі інвестар абмяркоўвае з беларускім бокам сумесны праект у сферы вытворчасці і продажу ўгнаенняў, папярэдне інвестуюць у Гродна.















