3.63 BYN
3.08 BYN
3.61 BYN
Аляксандр Лукашэнка заўтра наведае з рабочым візітам Казахстан
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заўтра наведае з рабочым візітам Казахстан для ўдзелу ў сесіі Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Перамовы лідараў краін АДКБ пройдуць у вузкім і пашыраным фарматах. На парадку дня - абмеркаванне актуальных праблем міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, тэматыка ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне, а таксама пытанні, што датычацца перспектыўнай і бягучай дзейнасці АДКБ, у тым ліку кадравыя, арганізацыйныя і фінансавыя аспекты. Па выніках саміту прадугледжана падпісанне шэрагу міжнародных дакументаў.