3.63 BYN
3.08 BYN
3.61 BYN
Беларусь і Малдова маюць намер узмацніць гандлёвае супрацоўніцтва
Гэта на сустрэчы з прэм'ерам рэспублікі заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Новыя праекты і канкрэтныя напрамкі дапамогуць дасягнуць тавараабароту ў паўмільярда долараў. Да таго ж гэта дапаможа як эканоміцы дзвюх краін, так і дружалюбным адносінам паміж Мінскам і Кішынёвам. Дарэчы, літаральна на днях адкрыўся прамы авіярэйс паміж сталіцамі.
Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з яшчэ адным удзельнікам мюнхенскага форуму. Кіраўнік сената Казахстана Касымжамарт Такаеў вельмі высока ацаніў прамову Кіраўніка беларускай дзяржавы на пасяджэнні Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі. Тэзісы выступлення ўразілі ўсіх удзельнікаў.
Такаеў падзяліўся рэакцыяй еўрапейскіх палітыкаў і кіраўнікоў дзяржаў: "Выступленне беларускага лідара было адкрытым і дзелавым, шчодрым на моцныя сігналы ў адрас міжнароднай і еўрасупольнасці".
Абмеркавалі палітыкі і эканамічнае партнёрства. Сёлета гандаль паміж дзяржавамі памацнеў на 40 %, але месца для росту яшчэ ёсць, і яго неабходна запаўняць.