3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
Беларусь і Расія адзначаюць Дзень яднання народаў
2 красавіка адзначаецца знакавая дата - Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Калі міжнародная супольнасць перажывае складаны час канфліктаў і крызісаў, адзінства нашых краін мае асаблівую каштоўнасць. Гісторыя неаднаразова даказвала: толькі разам мы здольныя годна адказаць на любыя выклікі. 2 красавіка 1996 года прэзідэнты дзвюх краін - Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка - падпісалі ў Маскве дагавор "Аб утварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі". Праз год быў заключаны дагавор "Аб Саюзе Беларусі і Расіі".
Больш чым два дзесяцігоддзі мы будуем Саюзную дзяржаву. Значным складальнікам беларуска-расійскіх адносін з'яўляюцца міжрэгіянальныя сувязі. З 2014 года праводзяцца форумы рэгіёнаў. Створаны ўмовы для забеспячэння роўных правоў грамадзян Расіі і Беларусі ў галіне сацыяльнага забеспячэння, доступу да адукацыі, медыцынскай дапамогі. Старшыня Вышэйшага Дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусаў і расіян з Днём яднання народаў.
Віншаваннямі абмяняліся лідары дзвюх краін. Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што ўмацаванне стваральнага патэнцыялу Саюза шляхам нарошчвання шматбаковых сувязяў з'яўляецца самым дзейсным адказам братэрскіх народаў Беларусі і Расіі на сучасныя выклікі і пагрозы.
У сваю чаргу Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што за апошні час дзвюм краінам удалося нямала зрабіць для развіцця інтэграцыйнага ўзаемадзеяння і канструктыўнага двухбаковага супрацоўніцтва.