3.63 BYN
3.08 BYN
3.61 BYN
Беларусь і надалей будзе падтрымліваць Сербію ў самы складаны час
У Палацы Незалежнасці прайшла сустрэча Кіраўніка дзяржавы са старшынёй урада Сербіі Анай Брнабіч.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў нашай краіне з насцярожанасцю ставяцца да працэсаў, якія адбываюцца на Балканах. Прычым мімаходзь гэта Прэзідэнт згадаў і на выступленні падчас пасяджэнняў асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі. У палітычнай плоскасці паміж Беларуссю і Сербіяй склаліся па-сапраўднаму братэрскія адносіны. А ў сферы эканомікі яшчэ ёсць над чым працаваць. Рэзервы ва ўзаемным гандлі Кіраўнік дзяржавы бачыць як у прамым узаемадзеянні, так і ў стварэнні сумесных вытворчасцяў. Кіраўнік урада Сербіі адзначыла сапраўды адкрытае і шчырае выступленне Аляксандра Лукашэнкі на канферэнцыі. Яна перадала ліст ад Прэзідэнта Сербіі з запрашэннем наведаць гэтую балканскую дзяржаву.