3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Беларусь пацвярджае намер развіваць партнёрства з Кыргызстанам
Аб гэтым ішла размова на сустрэчы Прэзідэнта з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом гэтай краіны.
Кубанычбек Амураліеў прадстаўляе інтарэсы афіцыйнага Бішкека з 2015 года. Сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з кіраўнікамі пасольстваў ужо сталі традыцыйнымі. Выклікалі вялікае ажыўленне ў дыпламатычным асяроддзі. Такая размова - магчымасць пазначыць важныя моманты ў двухбаковым дыялогу. У адносінах Беларусі і Кыргызстана ёсць дынаміка. Як у эканоміцы, так і ў палітыцы.
У апошнія гады наш прэзідэнт двойчы быў у Бішкеку - з рабочымі візітамі для ўдзелу ў самітах СНД, ЕАЭС, нефармальнай сустрэчы лідараў АДКБ. Зносіны прэзідэнтаў Беларусі і Кыргызстана і мінулай восенню праходзілі на палях інтэграцыйных мерапрыемстваў.
Што да агульнай эканомікі, то яна паказвае пазітыўную дынаміку. Атрымалася пераадолець спад ва ўзаемным гандлі. Тавараабарот Беларусі і Кыргызстана ў 2018-ым перавысіў 130 мільёнаў долараў. Артыкулы беларускага экспарту ўключаюць прадукты харчавання, трактары і цягачы, мэблю, лекі, сінтэтычныя валокны. Купляем у Бішкека запчасткі для аўтатэхнікі, нафтапрадукты, сельгасмашыны, бавоўну. Расце і прыток інвестыцый з гэтай цэнтральнаазіяцкай краіны ў Беларусь. А два гады назад у Бішкеку аднавілі зборку беларускіх трактароў. Тэхніка запатрабаваная аграрным сектарам краіны.















