3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Беларусь імкнецца да паступовага выхаду на стратэгічны ўзровень супрацоўніцтва з Зімбабвэ
Беларусь імкнецца да паступовага выхаду на стратэгічны ўзровень супрацоўніцтва з Зімбабвэ і бачыць значны патэнцыял у развіцці двухбаковых адносін. Пра гэта заявіў Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
У Палацы Незалежнасці сёння прымаюць Прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Мнангагву. Гэта першы ў гісторыі двухбаковых адносін афіцыйны візіт на вышэйшым узроўні.
Асабліва шмат, паводле слоў беларускага лідара, краінам трэба зрабіць у сферах гандлю і эканомікі. Зараз новы этап развіцця партнёрства. Так, калі на працягу двух дзесяцігоддзяў наш тавараабарот у асноўным вагаўся ў межах усяго ад 2 да 5 мільёнаў долараў, вынік 2017 - больш за 20 мільёнаў. На новым этапе супрацоўніцтва прапануем сумесныя праекты ў энергетыцы, сельскай гаспадарцы, лагістыцы, разведцы і здабычы карысных выкапняў. Важкім унёскам ва ўмацаванне двухбаковых адносін можа стаць будаўніцтва ў Зімбабвэ мяса-малочных комплексаў, вырошчванне і перапрацоўка агародніны.
Па выніках перамоў у вузкім і пашыраным складах бакі падпісалі пакет міжнародных дакументаў. Беларусь і Зімбабвэ дамовіліся аб больш цесным супрацоўніцтве паміж знешнепалітычнымі, сельскагаспадарчымі ведамствамі і міністэрствамі адукацыі. Больш актыўна бакі будуць супрацоўнічаць у галіне навукі і інавацый. Звяртаючыся да спадара Мнангагве, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што мы гатовыя дапамагчы сваім партнёрам пераадолець нялёгкія часы, якія сёння перажывае Зімбабвэ. Беларускі лідар звярнуў увагу, што такія складаныя этапы праходзіць любая дзяржава на этапе рэформ і будаўніцтва ўласнай эканомікі і грамадства.
Патэнцыял узаемадзеяння дзвюх краін вялізны. Аляксандр Лукашэнка заклікаў далучыцца да працэсу і бізнес. Сумесным праектам неабходны прамыя кантакты і наладжаныя камунікацыі, адзначыў Кіраўнік беларускай дзяржавы. Дарэчы, афіцыйны візіт прэзідэнта Зімбабвэ прадугледжвае змястоўную дзелавую праграму, у тым ліку і сустрэчу з прадстаўнікамі беларускага бізнесу.















