3.65 BYN
3.04 BYN
3.60 BYN
Развіццё АПК Гомельскай вобласці на кантролі ў Прэзідэнта. Дэталі нарады
Вялікая нарада па праблемах сельскай гаспадаркі ў Гомельскай вобласці. Па праблемах - гэта калі гаварыць аб сутнасці. Нягледзячы на рэкордны па ўраджайнасці год, Аляксандр Лукашэнка ў прынцыпе гатовы слухаць справаздачы аб дасягненнях, але тут, у Гомельскай вобласці, размова атрымалася не самай простай. Зараз рэгіён знаходзіцца ў хвасце па большасці пытанняў, звязаных з аграрным сектарам. Гэта і ўборка палёў. Прэзідэнт нагадаў, што яшчэ сена не ўсюды вывезена. Ёсць падзеж жывёлы, тэхніка не ўсюды ў парадку.
І ўсё гэта ў 90 % выпадкаў упіраецца ў канкрэтных людзей. Не хочуць працаваць або не могуць? І як гэтыя пытанні вырашаць губернатару, былому міністру сельскай гаспадаркі? Дэталі нарады на 300 чалавек у рэпартажы Кацярыны Круталевіч (відэа).