3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
"Вялікая размова з Прэзідэнтам" пройдзе заўтра ў комплексе "БелЭкспа"
Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ. Чакаецца каля 200 удзельнікаў. Гэта не толькі журналісты, але і палітолагі, эканамісты, працаўнікі рэальнага сектара эканомікі, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і канфесій.
Магчымасць адрасаваць сваё паведамленне Прэзідэнту ёсць у кожнага. Ролю глабальнага агрэгатара пытанняў узяло на сябе БелТА. Расказаць, якія тэмы хвалююць, можна праз анлайн-сэрвіс на сайце і ў акаўнтах інфармагенцтва ў сацсетках. Найважнейшыя і цікавыя пытанні заўтра агучаць на сустрэчы з лідарам.
Белтэлерадыёкампанія пакажа "Вялікую размову з Прэзідэнтам" у прамым эфіры. Трансляцыя пачнецца заўтра ў 10:30 на "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.















