3.64 BYN
3.04 BYN
3.57 BYN
Бюджэт наступнага года атрымае яшчэ большую сацыяльную скіраванасць
Вынікі гэтага года і планы на 2019 - найважнейшыя пытанні развіцця краіны - разгледзелі на нарадзе ў Палацы Незалежнасці, дзе ў тым ліку абмеркавалі праекты прагнозных дакументаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. Гэта і праект бюджэту на будучы год, змяненні ў Падатковы кодэкс і праект асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі ад Нацбанка. Прысутнічалі не толькі прадстаўнікі эканамічнага блока, але і губернатары - важна, каб усе гэтыя планы без ушчамлення інтарэсаў былі падтрыманы тэрыторыямі. Асноўныя тэндэнцыі беларускай эканомікі, сцэнарыі супрацьстаяння знешнім выклікам і стварэнне ўмоў для інвестыцый. Патрабаванне Прэзідэнта - максімальна ўлічыць рызыкі і вызначыць новыя пункты росту. Усе гэтыя фактары павінны быць закладзены пры вёрстцы новых прагнозных дакументаў.
Што тычыцца папярэдніх вынікаў года, то эканоміка развіваецца ў рамках зацверджанага прагнозу. Рост практычна па ўсіх галінах. Цяперашняя грашова-крэдытная палітыка Нацбанка нават больш эфектыўная за пастаўленую мэту па інфляцыі - чакаецца захаванне лічбы да канца года ў межах 5,5 %. Бо вынікі працы эканомікі беларусы ацэньваюць, зыходзячы з узроўню зарплат, пенсій і цэн у магазінах. Дарэчы, сярэдняя зарплата ў 2019 плануецца на ўзроўні не менш за 1025 рублёў, у бюджэтнай сферы - 820. А вось бюджэт наступнага года атрымае яшчэ большую сацыяльную скіраванасць. Па выніках нарады Кіраўнік дзяржавы ў цэлым адобрыў прапанаваны пакет прагнозных дакументаў. Ва ўрада ёсць два тыдні, каб ліквідаваць недапрацоўкі.