3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
Аляксандр Лукашэнка: Дзіцячую абласную бальніцу ў Гомелі неабходна аператыўна даабсталяваць неабходным сучасным абсталяваннем
З наведвання дзіцячай абласной бальніцы ў Гомелі пачалася рабочая паездка Кіраўніка дзяржавы ў паўднёвы рэгіён. Абнаўленне медустановы ішло апошнія два з паловай гады па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі. Пасля рэканструкцыі плошча клінікі павялічылася ўтрая. Стацыянар памножаны на два - зараз тут можна размясціць больш за паўтысячы пацыентаў. Новы комплекс аб'яднаў усю педыятрычную службу Гомеля. Тут магчыма дыягностыка захворванняў у дзяцей любога ўзросту. З'явіліся кабінеты магнітна-рэзананснай і камп'ютарнай тамаграфіі і ўнікальныя для рэгіёна метады абследавання. Штогод па меддапамогу сюды звяртаюцца больш за 20 тысяч дзяцей. Аляксандр Лукашэнка агледзеў новыя аддзяленні, пагутарыў з пацыентамі клінікі. Прэзідэнт звярнуў асаблівую ўвагу кіраўніцтва Міністэрства аховы здароўя і вобласці на руплівы падыход у пытаннях кадравага забеспячэння медустановы.
У гэтай бальніцы ў Гомелі з'явілася эндаскапічнае аддзяленне і аддзяленне дзіцячай артапедыі, якіх раней не было ў прынцыпе. Сур'ёзны бонус для хірургіі - дзве сучасныя інтэграваныя аперацыйныя. Дзякуючы тэлемедыцыне ўдзельнічаць у працэсе анлайн змогуць спецыялісты з іншых гарадоў і нават краін. Зроблена нямала, але Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным аператыўна даабсталяваць клініку неабходным сучасным абсталяваннем.
Падчас рабочай паездкі ёсць магчымасць ацаніць сацыяльна-эканамічнае развіццё Гомельскага рэгіёна ў цэлым. Прэзідэнта цікавіла, як ідзе праца над буйнымі праектамі, а таксама паказчыкі вытворчай сферы. Аляксандр Лукашэнка наведаў завод "Гомсельмаш" - ішла размова аб перспектывах развіцця прадпрыемства. Яго Кіраўнік дзяржавы назваў няйнакш як народным здабыткам. Найбліжэйшыя гады будуць не самымі простымі для прамыслоўцаў - трэба выстаяць, павышаючы якасць і хутчэй вырабляючы новыя мадэлі тэхнікі. Прэзідэнт даручаў да гэтага аграрнага сезона паказаць працу новага сучаснага суперкамбайна, які не будзе саступаць сусветным аналагам. Больш падрабязна ў нашых наступных выпусках.