3.65 BYN
3.04 BYN
3.60 BYN
Лукашэнка: Хай Захад спіць спакойна
Сітуацыя ва Украіне, вучэнні Узброеных сіл нашай краіны, саюзніцкія адносіны Беларусі і Расіі і іншыя гарачыя тэмы міжнароднага парадку дня.
Прэзідэнт адказаў на пытанні інфармагенцтва Associated Press.
Аляксандр Лукашэнка даў сёння інтэрв'ю найбуйнейшаму інфармацыйнаму агенцтву Associated Press. У якасці інтэрв'юера выступіў віцэ-прэзідэнт Associated Press Іан Філіпс. У яго партфоліа інтэрв'ю з лідарамі Сірыі, Егіпта і іншых краін Блізкага Усходу і Лацінскай Амерыкі. Беларусь з самых першых дзён выступала ў ролі міратворца па канфлікце ва Украіне. І беларускі лідар задаў сустрэчнае пытанне пра тое, дзе ж шукаць тых, каму выгадна, каб тут, на славянскай зямлі, яшчэ доўга палаў агонь. Для многіх на планеце ўжо адказ відавочны.
Прэзідэнт адзначыў, што менавіта дзякуючы беларускаму боку былі пачатыя перамовы паміж Украінай і Расіяй. "Я ведаю пазіцыю Расіі. Ведаю, што прапануе Расія Украіне. Але чаму Украіна, на тэрыторыі якой ідзе фактычна вайна, ваенныя дзеянні, гінуць людзі, не зацікаўлена ў гэтых перамовах, - яшчэ адно пытанне. Але адказ на гэта пытанне можна знайсці ў Вашынгтоне", - намякнуў кіраўнік дзяржавы.
Адказваючы на пытанне па ваенных вучэннях, Прэзідэнт зноў пацвердзіў не раз агучаны тэзіс - Беларусь не зацікаўлена ў развязванні канфлікту. І ў гэтым плане "Захад можа спаць спакойна".
А. Лукашэнка пра ядзерную зброю
Журналіст пацікавіўся таксама меркаваннем Аляксандра Лукашэнкі аб гіпатэтычнай магчымасці прымянення ядзернай зброі ў выпадку зацягвання ваенных дзеянняў ва Украіне. Ці лічыць ён гэта дапушчальным і ці не з'яўляецца гэта чырвонай лініяй.
Прэзідэнт адказаў на пытанні інфармагенцтва Associated Press
Фрагменты інтэрв'ю ўжо цытуе сайт Associated Press. Ахоп агенцтва - 7 тысяч газет, 248 бюро навін у 99 краінах свету. А гэта больш за 10 тысяч платных падпісчыкаў - ад беларускага медыяхолдынга да расійскай УДТРК і катарскай "Аль-Джазіры".
Гэта была шчырая размова, якая дазваляе атрымаць аб'ектыўную, адкрытую і дакладную інфармацыю, распавёў беларускім журналістам Іан Філіпс.
Адкрытыя і сумленныя адказы на ўсе пытанні. Інтэрв'ю беларускага Прэзідэнта Associated Press сёння на нашым канале адразу пасля "Панарамы".