3.84 BYN
2.77 BYN
3.20 BYN
Кіраўнік дзяржавы знаходзіцца з рабочай паездкай у Гродзенскай вобласці
Гэтымі хвілінамі беларускі лідар праводзіць нараду з актывам рэгіёна. Такая сустрэча адбылася раней у Магілёве. Як сказаў сам Прэзідэнт, гэта падстава абмеркаваць тое, што адбываецца ў Беларусі, ды і атрымаць адказы на самыя, можа быць, і непрыемныя пытанні. Вядома, шмат было сказана аб дасягненнях Гродзеншчыны, задачах бягучага дня і на перспектыву ў маштабах краіны.
Плануецца, што Кіраўнік дзяржавы таксама наведае "Гродна Азот". Там прыступілі да будаўніцтва новага азотнага комплексу пад ключ, паралельна ідзе мадэрнізацыя дзеючых вытворчасцяў. У выніку гэтых крокаў магутнасці павялічаць удвая. Гэта дазволіць прадпрыемству захаваць канкурэнтаздольнасць за кошт паніжэння расходаў на сыравіну і энергарэсурсы, а таксама дасягнуць выйгрышнай цаны на мінеральныя ўдабрэнні і аміяк.















