3.63 BYN
3.10 BYN
3.62 BYN
Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам кіраўніка спраў Прэзідэнта Віктара Шэймана | 25.09.2018
Ён праінфармаваў Прэзідэнта аб сваім нядаўнім візіце ў Рэспубліку Зімбабвэ. Там прайшлі перамовы з прэзідэнтам гэтай краіны, старшынёй Рэзервовага банка, а таксама вядучымі міністрамі, якія курыруюць сферы замежных спраў і міжнароднага гандлю, горнай здабычы і развіцця здабыўной галіны, сельскай гаспадаркі, транспарту і развіцця інфраструктуры. Падчас візіту размова ішла аб сумеснай рабоце ў сельскай гаспадарцы, транспарце, лагістыцы, электраэнергетычнай сферы, будаўніцтве, адукацыі, ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве. Асобна прапрацоўвалася пытанне паставак у Зімбабвэ беларускай тэхнікі. Па выніках былі дасягнуты пагадненні аб стварэнні прадпрыемстваў, сумесным развіцці інфраструктуры, будаўніцтве чыгунак, аўтадарог і стварэнні лагістычных цэнтраў. Над практычнай рэалізацыяй усіх дамоўленасцяў будзе працаваць спецыяльная рабочая група. Таксама падчас паездкі падпісаны кантракты на пастаўкі лесанарыхтоўчай, дарожна-будаўнічай, грузавой тэхнікі амаль на 60 мільёнаў долараў ЗША. Акрамя таго, сёння на рабочай сустрэчы з Прэзідэнтам абмяркоўваліся і новыя перспектыўныя напрамкі працы Упраўлення спраў на тэрыторыі Беларусі. Яны датычацца перапрацоўкі і вытворчасці сельгаспрадукцыі, а таксама сферы інфармацыйных тэхналогій.