Лідары ШАС па выніках саміту ў Бішкеку падпісалі 28 дакументаў
У Бішкеку працягвае працу саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. У ім прымае ўдзел беларускі лідар.
Кіраўнікі дзяржаў ШАС раніцай 1 верасня прыбылі ў кангрэс-хол Ырыс Орда. Нагадаем, у Шанхайскую арганізацыю на правах удзельніц уваходзяць 10 краін: Расія, Кітай, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Узбекістан, Індыя, Пакістан, Іран і Беларусь.
Саміт ШАС у Кыргызстане
Сёння ШАС пераходзіць да рэалізацыі стратэгіі развіцця да 2035 года. Ключавыя тэмы саміту: рэгіянальная бяспека, эканамічнае супрацоўніцтва, штучны інтэлект і яго прымяненне. Акрамя 10 дзяржаў-членаў, 2 краіны маюць статус назіральніка, яшчэ 15 - партнёры па дыялогу. 3 млрд 400 млн чалавек пражываюць на тэрыторыі дзяржаў "дзясяткі", што перавышае 40 % насельніцтва планеты. 23 % сусветнага ВУП фарміруюць менавіта краіны ШАС.
Прэзідэнт Кыргызстана прывітаў кіраўнікоў дзяржаў - членаў ШАС і аб'явіў саміт адкрытым. Прэзідэнт Беларусі ў сваім выступленні назваў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва адной з найважнейшых апор стабільнасці ў Еўразіі. А таксама заявіў пра неабходнасць фарміравання новай архітэктуры бяспекі на гэтай прасторы (гл. відэа).







