Лукашэнка: Мы не павінны маладых спецыялістаў "насіць на руках", але дзесьці дапамагчы трэба
Аўтар:Рэдакцыя news.by

Маладых спецыялістаў у Беларусі не трэба, вобразна кажучы, насіць на руках, але ім варта дапамагаць, дзе гэта неабходна. Такую задачу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў, прымаючы з дакладам міністра адукацыі Андрэя Іванца, паведамляе БЕЛТА.
"Я папрасіў, каб мне прадаставілі даныя. Як у іх (маладых спецыялістаў. - Заўвага рэд.) справы, што там у нас не хапае? Гэта не значыць, што мы іх на руках павінны насіць. Мяне ніхто не насіў і нават вас ніхто не насіў. Карабкаліся мы па гэтым жыцці самі. Але недзе дапамагчы трэба", - сказаў кіраўнік дзяржавы.







