Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб узнагароджанні юбілейным медалём да 30-годдзя УНС
Аўтар:Рэдакцыя news.by
Старшыня УНС Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб узнагароджанні юбілейным медалём да 30-годдзя Усебеларускага народнага сходу. За актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці дзяржавы медаля ўдастоены дэлегаты ўсіх сямі скліканняў Усебеларускага народнага сходу, а таксама тыя, хто зрабіў значны ўнёсак у станаўленне і развіццё народаўладдзя ў краіне.
Дадзенае рашэнне прынята ў знак прызнання іх заслуг перад краінай і ў сувязі з 30-годдзем з даты правядзення першага Усебеларускага народнага сходу.







