Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Расіі Мікалая Бурляева з 80-годдзем
Юбілей акцёра, рэжысёра і грамадскага дзеяча Мікалая Бурляева. З 80-годдзем народнага артыста Расіі павіншаваў Прэзідэнт Беларусі.
"Дзякуючы асабліваму таленту і прафесіяналізму Вы ўпісалі нямала яркіх старонак у гісторыю сучаснага мастацтва і заслужылі шчырую любоў шматлікіх прыхільнікаў, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Мы ведаем і шануем Вас як добрага сябра Беларусі, чыя шматгадовая грамадская дзейнасць накіравана на захаванне духоўнай спадчыны і развіццё культурнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі".
Мікалай Бурляеў са школьных гадоў іграў на сцэне і здымаўся ў кіно. Адну са сваіх першых роляў выканаў у ваеннай драме Таркоўскага "Іванава дзяцінства". Гледачам запомнілася яго праца ў стужках "Ігрок", "Ваенна-палявы раман", "Майстар і Маргарыта", "Лермантаў" і іншых. Актыўны ўдзел юбіляр прымае ў культурным жыцці. Ён - даўні сябар кінафестывалю "Лістапад", неаднаразова прыязджаў у Мінск у якасці ганаровага госця, члена журы і ўдзельніка рэтраспектыўных паказаў сваіх прац. Сёлета акцёр таксама прымаў удзел у мерапрыемствах юбілейнага "Славянскага базару ў Віцебску".







