Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Экватарыяльнай Гвінеі з Днём незалежнасці краіны

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне Прэзідэнту Экватарыяльнай Гвінеі Тэадора Абіянгу Нгему Мбасогу з нагоды Дня незалежнасці краіны, паведамляе БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэтая знамянальная дата ў сучаснай гісторыі Экватарыяльнай Гвінеі ўвасабляе нацыянальнае адзінства і перамогу ў барацьбе за свабоду і справядлівасць. "За гады суверэнітэту краіна дасягнула значных вынікаў у сацыяльна-эканамічным развіцці, заслужыла аўтарытэт у свеце", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ва ўмацаванні адносін паміж краінамі, а таксама гатоўнасць да актывізацыі дыялогу на ўсіх узроўнях. "Рэалізацыя дамоўленасцяў у гандлёва-эканамічнай, адукацыйнай, навукова-тэхнічнай, культурнай і іншых сферах надасць дынаміку супрацоўніцтву, будзе спрыяць доўгатэрміновым трывалым сувязям і збліжэнню нашых народаў", - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Тэадора Абіянгу Нгему Мбасогу здароўя і шчасця, а жыхарам дружалюбнай Экватарыяльнай Гвінеі - міру, дабрабыту і росквіту.







