Лукашэнка прыбыў у Туркменістан для ўдзелу ў саміце СНД
Прэзідэнт Беларусі прыбыў з рабочым візітам у Туркменістан. Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у саміце лідараў СНД. На парадку дня кіраўнікоў дзяржаў - актуальныя пытанні для ўсіх краін Садружнасці.
Кіраўнік нашай краіны агучыць беларускую пазіцыю па пытаннях эканомікі, палітыкі, бяспекі і сумеснай работы ў арганізацыі, якой селета 35 гадоў. 8 кастрычніка лідары стасуюцца ў нефармальнай абстаноўцы. Прымаючым бокам для іх прадугледжана насычаная культурная праграма.
У гэтыя дні Туркменістан здае сапраўдны дыпламатычны экзамен: адразу некалькі буйных форумаў праходзіць у нацыянальным комплексе "Аваза" на беразе мора - СНД, Цэнтральная Азія - Азербайджан і Каспійскі экалагічны саміт. І хоць лідары там перасякаюцца, фарматы ні ў якім разе не падмяняюць адзін аднаго (гл. відэа).







