Лукашэнка прыбыў у Жыткавіцкі раён з рабочым візітам

У Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на 14 жніўня запланавана рабочая паездка ў Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласці, паведамляе БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы азнаёміцца з працай сялянскай гаспадаркі Міхаіла Шруба, якая была створана ў 1993 годзе. У 2002-м у выніку далучэння да гаспадаркі калгаса "Шлях камунізму" плошча сельгасугоддзяў узрасла да 1860 га. Новы імпульс да развіцця быў атрыманы ў 2010 годзе - пасля наведвання Прэзідэнтам сялянскай гаспадаркі.
Асноўнымі напрамкамі дзейнасці з'яўляюцца малочная і мясная жывёлагадоўля і перапрацоўка мяса, свінагадоўля, вырошчванне гародніны і іх перапрацоўка. Гаспадарка - валаўтваральнае сельгаспрадпрыемства Жыткавіцкага раёна, на яе прыпадае больш за 30 % у кошце валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі раёна.
Плошча сельгасугоддзяў складае 7,7 тыс. га, з іх раллі - 4,8 тыс. га. У выніку комплекснай мадэрнізацыі ў сялянскай гаспадарцы быў пабудаваны высокапрадукцыйны малочна-таварны комплекс на 2 тыс. кароў. З'явіліся таксама новыя цэхі, комплекс для захоўвання і перадпродажнай падрыхтоўкі агародніннай прадукцыі, сфарміраваны сучасны парк сельгастэхнікі. Працягваецца развіццё гандлёва-турыстычнага комплексу, у тым ліку сеткі ўласных магазінаў, кафэ.







