Лукашэнка: Вопыт Кітая ў вытворчасці лекаў вельмі важны для Беларусі

Для Беларусі вельмі важны вопыт Кітая ў вытворчасці лекаў і вакцын. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з кіраўніцтвам Пекінскага ўніверсітэта, піша БЕЛТА.
На сустрэчы кіраўніка беларускай дзяржавы абмяркоўвалася сумесная адукацыйная беларуска-кітайская праграма паміж вядучымі ВНУ дзвюх краін па спецыяльнасці "біятэхналогія". У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што студэнты, якія вучыліся ў рамках гэтай праграмы, павінны ствараць канкрэтныя прадпрыемствы і вырабляць у Беларусі адпаведны прадукт на падставе кітайскіх тэхналогій.
"Перш за ўсё фармакалогіі. Ваш вопыт і тэхналогіі вытворчасці лекаў, вакцын для нас вельмі важны, калі датычыцца біятэхналагічнага профілю, па якому мы пачалі супрацоўніцтва", - падкрэсліў Прэзідэнт.







