3.65 BYN
3.04 BYN
3.60 BYN
Аляксандр Лукашэнка на саміце АДКБ агучыць прыярытэтныя кірункі ў 2022 і 2023 гадах
Прэзідэнт Беларусі зробіць рабочы візіт у Арменію. Заўтра ў Ерэване Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ.
Мерапрыемства пройдзе ў вузкім і пашыраным складах. Лідары краін абмяркуюць актуальныя праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, асноўныя вынікі дзейнасці АДКБ у міжсесіённы перыяд. Удзельнікі саміту таксама разгледзяць шырокі пералік пытанняў, якія датычацца розных сфер і кірункаў узаемадзеяння.
З улікам пераходу старшынства ў арганізацыі да Беларусі ў 2022 і 2023 гадах беларускі Прэзідэнт агучыць прыярытэтныя кірункі, на якіх у гэты перыяд трэба будзе сканцэнтраваць сумесныя намаганні.